Аляксандр Мядзведзь
Беларускі спартсмен і трэнер (вольная барацьба). Чэмпіён Алімпійскіх гульняў (1964, 1968, 1972), свету (1962, 1963, 1966, 1967, 1969–71). Прызнаны лепшым барцом вольнага стылю ХХ стагоддзя.
Вольга Корбут
Легендарная гімнастка заваявала 4 залатыя алімпійскія медалі, тры з іх – на алімпійскіх гульнях у Мюнхене (1972). У 1972 годзе прызнана лепшай спартсменкай свету.
Віталь Шчэрба
Беларускі спартсмен (спартыўная гімнастыка). Чэмпіён XXV Алімпійскіх гульняў (1992, Іспанія). Бронзавы прызёр XXVI Алімпійскіх гульняў (1996, ЗША). 14-разовы чэмпіён свету, 10-разовы чэмпіён Еўропы. Пераможца Гульняў добрай волі (1990, ЗША). Чэмпіён Універсіяд (1993, 1995). Лепшы спартсмен свету за 10-годдзе (1991–2000).
Ігар Макараў
Макараў заваяваў залаты медаль у дзюдо на Алімпійскіх гульнях у Афінах ў 2004 годзе.
Юлія Несцярэнка
Несцярэнка заваявала залаты медаль у бегу на 100 метраў на Алімпійскіх гульнях у Афінах ў 2004 годзе.
Максім Мірны
Максім Мірны – самы вядомы тэнісіст Беларусі, які заваяваў серыю міжнародных узнагарод у парным разрадзе і вывеў беларускую зборную на лепшае месца за ўсю яе гісторыю на Кубку Дэвіса.
Вікторыя Азаранка
Знакамітая беларуская тэнісістка, пераможца найбуйнейшых сусветных турніраў, алімпійская чэмпіёнка. У студзені 2012 года Вікторыя Азаранка ўпершыню ў кар'еры ўзначаліла рэйтынг Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA). На Алімпіядзе-2012 у Лондане заваявала золата ў міксце (у пары з Максімам Мірным) і бронзу ў адзіночным разрадзе.
Дар'я Домрачава
Трохразовая чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў у Сочы (2014) у гонцы праследавання, індывідуальнай гонцы на 15 км, мас-старце (12,5 км), бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў у Ванкуверы (2010) у індывідуальнай гонцы на 15 км. Па версіі прэміі Biathlon Award беларуская спартсменка названа лепшай біятланісткай 2010 года.
Аляксей Грышын
Фрыстайліст, які прынёс Беларусі першае ў гісторыі незалежнай дзяржавы золата зімовых Алімпійскіх гульняў (Ванкувер-2010), бронзавы прызёр Алімпіяды ў Солт-Лэйк-Сіці (2002).
Сяргей Мартынаў
"Кароль малакалібернай вінтоўкі", алімпійскі чэмпіён Лондана-2012, двухразовы бронзавы прызёр Алімпіяд у Сіднэі і Афінах, рэкардсмен свету: 600 ачкоў з 600 магчымых у стральбе лежачы з малакалібернай вінтоўкі.
Руслан Салей
Адзін з лепшых гульцоў у гісторыі беларускага хакея, капітан нацыянальнай зборнай. Руслан Салей першым з айчынных майстроў клюшкі дайшоў да фіналу Кубка Стэнлі.