Мая Радзіма - Беларусь !
Нацыянальны парк «Прыпяцкі»
Размешчаны за 250 км ад Мінска на поўдні краіны ў Гомельскай вобласці.
Запаведнік у затапляемай пойме ракі Прыпяць існаваў з 1969 года. Цяпер тэрыторыя парку перавышае 85 000 гектараў.
У 1987 годзе ў парку пасялілі зуброў. Там таксама жывуць:
- 51 від млекакормячых
- 11 відаў амфібій
- 7 відаў рэптылій
- 37 відаў рыб
- 246 відаў птушак
І растуць:
- 950 відаў раслін
- 196 відаў імхоў
Парк славіцца журавіннымі мясцінамі. Журавіны растуць тут на 500 гектарах.
Нацыянальны парк "Нарачанскі"
Нацыянальны парк "Нарачанскі" размешчаны ў Мінскай вобласці, заснаваны ў 1999 годзе.
Плошча парку складае каля 94 000 гектараў. Больш як трэць яе пакрываюць вельмі прыгожыя сасновыя лясы. Не ўсе тэрыторыі, што належаць Нацыянальнаму парку "Нарачанскі", з’яўляюцца запаведнымі. Тут ёсць рэкрэацыйныя зоны з буйнымі азёрамі, дзе мноства разнастайнай рыбы, і таму яны карыстаюцца папулярнасцю ў рыбакоў.
Парк таксама вядомы сваімі прыроднымі крыніцамі мінеральнай вады. Тут размешчаны 18 санаторыяў і аздараўленчых цэнтраў.
Нацыянальны парк "Браслаўскія азёры"
Парк заснаваны ў 1995 годзе на паўночным захадзе Беларусі. На яго тэрыторыі знаходзяцца самыя прыгожыя ў Віцебскай вобласці Браслаўскія азёры.
Тэрыторыя парку перавышае 69 000 гектараў. Тут растуць больш як 800 відаў раслін, 20 з якіх блізкія да вымірання. У парку таксама існуюць:
- 30 відаў рыб
- 189 відаў птушак (85% усіх гнездавых птушак у Беларусі)
- 45 відаў млекакормячых
- 10 відаў амфібій
- 6 відаў рэптылій
На тэрыторыі парку размешчаны старажытны горад Браслаў, упершыню ўпамянуты ў пісьмовых крыніцах XI стагоддзя.
Бярэзінскі біясферны запаведнік.
Запаведнік размешчаны за 120 км ад Мінска на тэрыторыі Віцебскай вобласці. Ён створаны ў 1925 годзе для аховы рэдкіх відаў раслін і жывёл, якія жывуць на поўначы краіны. Запаведнік уваходзіць у глабальную сетку біясферных запаведнікаў ЮНЕСКА.
На тэрыторыі запаведніка размешчаны розныя прыродныя комплексы – лясы, лугі, вадаёмы і балоты. Тут існуе больш як палова з усіх вядомых відаў беларускай фауны, у тым ліку:
- 56 відаў млекакормячых
- 220 відаў птушак
- 9 відаў амфібій
- 5 відаў рэптылій
- 34 віды рыб
Нацыянальны парк «Белавежская пушча».
Нацыянальны парк «Белавежская пушча» размешчаны ў Брэсцкай вобласці за 340 км на паўднёвы захад ад Мінска. Прыродаахоўныя работы тут пачаліся стагоддзі таму. У 1992 годзе згодна з рашэннем ЮНЕСКА парк быў уключаны ў Спіс Сусветнай спадчыны чалавецтва. У 1993 годзе ён атрымаў статус біясфернага запаведніка.
У Нацыянальным парку «Белавежская пушча» да нашых дзён захаваліся старажытныя дубы, узрост якіх больш як 500 гадоў, ёсць векавыя ясені, сосны і елкі.
У парку існуюць разнастайныя жывёлы і птушкі, у тым ліку самая вялікая ў Еўропе папуляцыя рэдкіх зуброў і вялікіх падворлікаў.